metaclass: (Default)
[personal profile] metaclass
"Администрацию одной торговой сети, к слову, попросили убрать с выхода плакат с вакансиями и расценками: учителей и медиков нервируют зарплаты"
http://aliaksei.livejournal.com/2193659.html?thread=13266171&style=mine#t13266171

"Белорусы отказываются расплачиваться банковской картой из-за страха выглядеть глупо перед кассиром и очередью"
http://dengi.onliner.by/2013/05/22/belorusy-beznal/

У меня лично основной заеб - это то, что рядом с моей полной тележкой всякой жратвы в гипере стоит какая-нибудь тщедушная бабушка с одним пакетом молока и буханкой хлеба, в лучшем случае - с какой-нибудь поддельной недоколбасой. Это просто мрак, их существование напоминает мне о том, что мы все умрем.

Надо сделать отдельные магазины "не для бедных", где все будет в три раза дороже, чтобы туда ходили успешные программисты и прочая псевдо-элита, а тех, кто с зарплатами >3k$ ходит в обычные магазины - подвергать остракизму и унижению. А за счет налогов с этих магазинов платить бабушкам увеличенные пенсии.

Date: 2013-05-22 02:44 pm (UTC)
From: [identity profile] a-sad-one.livejournal.com
>Ды яно і не мае сэнсу, калі нешта робіцца не на продаж, а для сябе.
Калі ня бачыць ва ўласнавырашчанай бульбе Глыбокі Сакральны Сэнс, то цалкам мае, як і любая праца, зробленая дзеля выніку, а не дзеля асалоды.

Я шчыра ня ведаю, колькі зарабляе сярэдні калгасьнік. Я дапускаю, што ў экстрэмальным умовах кшталту заробку ў мільён і процьме вольнага часу, вырошчваць жрачку самастойна сапраўды мае сэнс. Але на дадзены момант 83% беларусікаў могуць бяз гэтага пражыць, менавіта з-за таго, што ў адрозьненьне ад часоў трыццацігадовай даўніны, ежа стала даступнай шэраговаму насельніцтву. Вынікі гэтага цудоўна бачныя.

Date: 2013-05-22 03:02 pm (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/__hans/
З чаго ты вырашыў, што яно стала даступней?

Возьмем пенсіянераў, раз ужо гаворка пачыналася зь іх. Няхай цяпер сярэдняя пенсія 1 500 тыс., у другой палове 80-х - няхай 80 рублёў.
Адпаведна, цяпер можна за тыя грошы набыць 375 булак хлеба па 4000, тады можна было 400 булак па 20 капеек.
Тады - 36 кг кілбасы па 2.20, цяпер - 30 кг кілбасы па 50 тысяч.
Тады - 615 бутэлек малака па 13 капеек (калі верыць вікі, яно каштавала 28 капеек уключна з 15 капейкамі кошту шматразовай бутэлькі), цяпер - 500 літраў малака па 3000 за 0.5, калі такое існуе.

Гэта пры тым, што шмат якія нішцякі тады былі ці халяўныя ці ўмоўна халяўныя, як напрыклад камулка альбо лекі.

Таму калі сталі менш чагосьці вырошчваць, то не таму, што сталі болей зарабляць, а таму што стала менш магчымасьцяў гэта рабіць, ды і традыцыя апынулася перарваная. Я напрыклад ведаю багата людзей як у гарадах, так і ў вёсках, якія ў літаральным сэнсе галадаюць, але пры гэтым не хочуць нешта вырасьціць сабе самі, бо ім як і табе далі ўсталёўку, што гэта херацень і ніжэй іхнай найвысокай годнасьці.

Date: 2013-05-22 03:38 pm (UTC)
From: [identity profile] a-sad-one.livejournal.com
Твае лічбы трохі недакладныя. Сярэдняя пэнсія за 2012 склала 1.8 млн (гл. сайт Белстату), лоў-энд вараная кіўбаса а-ла за 2.20 каштуе ~35тыр. Хлеб, малако -- тое на тое выходзіць. Калі аднаму ня жыць у чатырохпакаёўцы, то камуналка аджырае >= 10% пэнсіі нават узімку. Айчынныя лекі, амаль як у Савецкім саюзе, каштуюць нядорага (+ільготы), толькі ўсё чамусьці хочуць лекавацца замежнымі.

Па вялікім рахунку рэальная пэнсія цяпер такая ж, як пры разьвітым сацыялізьме.

Але ж мы ня толькі пра пэнсіянэраў кажам, так? Раней гэтым займаліся 83% гараджанаў, цяпер нашмат меньш.

>Таму калі сталі менш чагосьці вырошчваць, то не таму, што сталі болей зарабляць, а таму што стала менш магчымасьцяў гэта рабіць.
Няпраўда. Узяць дзялку для вырошчваньня зараз у сто разоў прасьцей, чым за Саўком. Аўтамабілі для перавозкі працоўнай сілы і ўраджаю сталі таксама нашмат даступнейшымі -- штосьці на хаду можна прыдбаць за 1-2 заробкі. Дзе менш мажлівасьцяў? Што замінае?

>Я напрыклад ведаю багата людзей як у гарадах, так і ў вёсках, якія ў літаральным сэнсе галадаюць, але пры гэтым не хочуць нешта вырасьціць сабе самі, бо ім як і табе далі ўсталёўку, што гэта херацень і ніжэй іхнай найвысокай годнасьці.
За іншых не скажу, а вось я, маючы сваякоў, якія памяталі пасьляваенны голад, гэтага гаўна наеўся на ўсё жыцьцё наперад. Безумоўна, калі ўстане пытаньне выжываньня ці нармальнага харчаваньня сям'і, я ізноў стану за плуг, куды падзенуся. Але цяпер, дзякаваць богу, ёсьць мажлівасьць забясьпечваць сябе і блізкіх, займаючыся працай па прафэсіі. І гэтую мажлівасьць маюць ня толькі клёвыя айцішнікі, а 83% беларусаў. І гэта шчыра файна.

А тое, што перарывюцца сялянскія традыцыі -- то цудоўна. Урэшце рэшт, кожны павінен займацца сваёй справай. Глядзіш, мо і людзьмі станем.

Date: 2013-05-22 04:02 pm (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/__hans/
Лічбы я збольшага браў па памяці, таму могуць быць невялікія разыходжаньні. Усё адно выходзіць, што кардынальнай розьніцы няма, дзесьці пад канец нулявых мы нарэшце змаглі вярнуцца на ўзровень жыцьця часоў Гарбачова і застаемся на ім дасюль. А ў пачатку 90-х узровень быў увогуле параўнальны з краінамі Афрыкі, але затое у крамах на вітрынах шмат чаго ляжала ў адрозьненьне ад СССР. Можна было падыйсьці і паглядзець.

Бюджэтнікі, калгасьцнікі, работнікі заводаў - карацей тыя самыя 83% маюць заробкі прапарцыйныя пенсіям, што ў 80-я, што цяпер, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што усё стала істотна даступней. Таму калі сталі менш чагосьці вырошчваць, то не ад багацьця ад іншых прычын, пра каторыя я збольшага пісаў.
1. Стала менш вясковага насельніцтва, якое магло б за гэтым прыглядаць 365 гадоў на год.
2. Складаней знайсьці каня ці трактар па той жа прычыне.
3. Няма магчымасьці прадаць лішкі па прымальным кошце.
4. Прапаганда і агрэсіўная рэкляма навязалі спажывецкі лад жыцьця.

Date: 2013-05-22 04:41 pm (UTC)
From: [identity profile] a-sad-one.livejournal.com
>А ў пачатку 90-х узровень быў увогуле параўнальны з краінамі Афрыкі, але затое у крамах на вітрынах шмат чаго ляжала ў адрозьненьне ад СССР. Можна было падыйсьці і паглядзець.
Ды не скажу, каб быў такі ўжо пізьдзец. Прыгожыя імпартовыя смакоцьці, натуральна, каштавалі вельмі дахера, але звычайнае жрава было цалкам даступным. Праўда, нельга сказаць, каб ягоны асартымэнт і якасьць моцна ўражвалі. Напэўна, усё было прыблізна гэтак жа, як і пры разьвітым саўку. Дык вось тады шчэ народ ня кінуў прысядзібную сельскую гаспадарку, і вырашаў пытаньне асартымэнту і вітамінаў ўласнымі сіламі, так.

> карацей тыя самыя 83% маюць заробкі прапарцыйныя пенсіям, што ў 80-я, што цяпер, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што усё стала істотна даступней.
Усё стала істотна даступней у першую чаргу за кошт шырокага зьяўленьня ў продажы якаснай прадукцыі. А вось у тыя часы чалавеку, які ня меў доступу да спэцкармушак, ці хаця б разьмеркаваньня нішцякоў на працы, дастаць нармальнае жрава было праблемай, так.

>1. Стала менш вясковага насельніцтва, якое магло б за гэтым прыглядаць 365 гадоў на год.
За ім ня трэба сачыць 24/7/365. Выпадкі крадзяжоў сельгаспрадукцыі на лецішчах здараліся досыць рэдка, і звычайна ўчыняліся тымі ж вяскоўцамі.

>2. Складаней знайсьці каня ці трактар па той жа прычыне.
За трактар у калгасе нічога не скажу, а вось малая мэханізацыя (усялякія культыватары-ўрот'ябатары) такі стала даступнай, калі няма свайго -- можна дамовіцца з суседзямі. Народ гэтым рэальна карыстаецца.

>3. Няма магчымасьці прадаць лішкі па прымальным кошце.
А што такое "прымальны кошт"? Вышэйшы на 300-1000% ад рынкавага за "экалягічнасьць" і "дзедаўскія мэтады вырошчваньня"? Натуральна, дурняў мала.

>4. Прапаганда і агрэсіўная рэкляма навязалі спажывецкі лад жыцьця.
Нібыта яго раней не было. Адно што тады народ марыў і гадамі зьбіраў грошы на дыван і сэрвіз, а цяпер -- на айфон і тэлевізар на паўсьцяны.

Па вялікім рахунку, адзінае, што зьмянілася з тых часоў -- мажлівасьць нармальна харчавацца не займаючыся прысядзібнай сельскай гаспадаркай. Гэта яе і забіла. Ну і добра.

Profile

metaclass: (Default)
metaclass

April 2017

S M T W T F S
      1
2345678
9101112 131415
16171819202122
23242526272829
30      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 14th, 2025 02:11 pm
Powered by Dreamwidth Studios