metaclass: (Default)
metaclass ([personal profile] metaclass) wrote2013-05-22 01:22 pm

Классовая сегрегация и белорусский ад

"Администрацию одной торговой сети, к слову, попросили убрать с выхода плакат с вакансиями и расценками: учителей и медиков нервируют зарплаты"
http://aliaksei.livejournal.com/2193659.html?thread=13266171&style=mine#t13266171

"Белорусы отказываются расплачиваться банковской картой из-за страха выглядеть глупо перед кассиром и очередью"
http://dengi.onliner.by/2013/05/22/belorusy-beznal/

У меня лично основной заеб - это то, что рядом с моей полной тележкой всякой жратвы в гипере стоит какая-нибудь тщедушная бабушка с одним пакетом молока и буханкой хлеба, в лучшем случае - с какой-нибудь поддельной недоколбасой. Это просто мрак, их существование напоминает мне о том, что мы все умрем.

Надо сделать отдельные магазины "не для бедных", где все будет в три раза дороже, чтобы туда ходили успешные программисты и прочая псевдо-элита, а тех, кто с зарплатами >3k$ ходит в обычные магазины - подвергать остракизму и унижению. А за счет налогов с этих магазинов платить бабушкам увеличенные пенсии.

[identity profile] a-sad-one.livejournal.com 2013-05-22 03:38 pm (UTC)(link)
Твае лічбы трохі недакладныя. Сярэдняя пэнсія за 2012 склала 1.8 млн (гл. сайт Белстату), лоў-энд вараная кіўбаса а-ла за 2.20 каштуе ~35тыр. Хлеб, малако -- тое на тое выходзіць. Калі аднаму ня жыць у чатырохпакаёўцы, то камуналка аджырае >= 10% пэнсіі нават узімку. Айчынныя лекі, амаль як у Савецкім саюзе, каштуюць нядорага (+ільготы), толькі ўсё чамусьці хочуць лекавацца замежнымі.

Па вялікім рахунку рэальная пэнсія цяпер такая ж, як пры разьвітым сацыялізьме.

Але ж мы ня толькі пра пэнсіянэраў кажам, так? Раней гэтым займаліся 83% гараджанаў, цяпер нашмат меньш.

>Таму калі сталі менш чагосьці вырошчваць, то не таму, што сталі болей зарабляць, а таму што стала менш магчымасьцяў гэта рабіць.
Няпраўда. Узяць дзялку для вырошчваньня зараз у сто разоў прасьцей, чым за Саўком. Аўтамабілі для перавозкі працоўнай сілы і ўраджаю сталі таксама нашмат даступнейшымі -- штосьці на хаду можна прыдбаць за 1-2 заробкі. Дзе менш мажлівасьцяў? Што замінае?

>Я напрыклад ведаю багата людзей як у гарадах, так і ў вёсках, якія ў літаральным сэнсе галадаюць, але пры гэтым не хочуць нешта вырасьціць сабе самі, бо ім як і табе далі ўсталёўку, што гэта херацень і ніжэй іхнай найвысокай годнасьці.
За іншых не скажу, а вось я, маючы сваякоў, якія памяталі пасьляваенны голад, гэтага гаўна наеўся на ўсё жыцьцё наперад. Безумоўна, калі ўстане пытаньне выжываньня ці нармальнага харчаваньня сям'і, я ізноў стану за плуг, куды падзенуся. Але цяпер, дзякаваць богу, ёсьць мажлівасьць забясьпечваць сябе і блізкіх, займаючыся працай па прафэсіі. І гэтую мажлівасьць маюць ня толькі клёвыя айцішнікі, а 83% беларусаў. І гэта шчыра файна.

А тое, што перарывюцца сялянскія традыцыі -- то цудоўна. Урэшце рэшт, кожны павінен займацца сваёй справай. Глядзіш, мо і людзьмі станем.

[identity profile] http://users.livejournal.com/__hans/ 2013-05-22 04:02 pm (UTC)(link)
Лічбы я збольшага браў па памяці, таму могуць быць невялікія разыходжаньні. Усё адно выходзіць, што кардынальнай розьніцы няма, дзесьці пад канец нулявых мы нарэшце змаглі вярнуцца на ўзровень жыцьця часоў Гарбачова і застаемся на ім дасюль. А ў пачатку 90-х узровень быў увогуле параўнальны з краінамі Афрыкі, але затое у крамах на вітрынах шмат чаго ляжала ў адрозьненьне ад СССР. Можна было падыйсьці і паглядзець.

Бюджэтнікі, калгасьцнікі, работнікі заводаў - карацей тыя самыя 83% маюць заробкі прапарцыйныя пенсіям, што ў 80-я, што цяпер, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што усё стала істотна даступней. Таму калі сталі менш чагосьці вырошчваць, то не ад багацьця ад іншых прычын, пра каторыя я збольшага пісаў.
1. Стала менш вясковага насельніцтва, якое магло б за гэтым прыглядаць 365 гадоў на год.
2. Складаней знайсьці каня ці трактар па той жа прычыне.
3. Няма магчымасьці прадаць лішкі па прымальным кошце.
4. Прапаганда і агрэсіўная рэкляма навязалі спажывецкі лад жыцьця.

[identity profile] a-sad-one.livejournal.com 2013-05-22 04:41 pm (UTC)(link)
>А ў пачатку 90-х узровень быў увогуле параўнальны з краінамі Афрыкі, але затое у крамах на вітрынах шмат чаго ляжала ў адрозьненьне ад СССР. Можна было падыйсьці і паглядзець.
Ды не скажу, каб быў такі ўжо пізьдзец. Прыгожыя імпартовыя смакоцьці, натуральна, каштавалі вельмі дахера, але звычайнае жрава было цалкам даступным. Праўда, нельга сказаць, каб ягоны асартымэнт і якасьць моцна ўражвалі. Напэўна, усё было прыблізна гэтак жа, як і пры разьвітым саўку. Дык вось тады шчэ народ ня кінуў прысядзібную сельскую гаспадарку, і вырашаў пытаньне асартымэнту і вітамінаў ўласнымі сіламі, так.

> карацей тыя самыя 83% маюць заробкі прапарцыйныя пенсіям, што ў 80-я, што цяпер, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што усё стала істотна даступней.
Усё стала істотна даступней у першую чаргу за кошт шырокага зьяўленьня ў продажы якаснай прадукцыі. А вось у тыя часы чалавеку, які ня меў доступу да спэцкармушак, ці хаця б разьмеркаваньня нішцякоў на працы, дастаць нармальнае жрава было праблемай, так.

>1. Стала менш вясковага насельніцтва, якое магло б за гэтым прыглядаць 365 гадоў на год.
За ім ня трэба сачыць 24/7/365. Выпадкі крадзяжоў сельгаспрадукцыі на лецішчах здараліся досыць рэдка, і звычайна ўчыняліся тымі ж вяскоўцамі.

>2. Складаней знайсьці каня ці трактар па той жа прычыне.
За трактар у калгасе нічога не скажу, а вось малая мэханізацыя (усялякія культыватары-ўрот'ябатары) такі стала даступнай, калі няма свайго -- можна дамовіцца з суседзямі. Народ гэтым рэальна карыстаецца.

>3. Няма магчымасьці прадаць лішкі па прымальным кошце.
А што такое "прымальны кошт"? Вышэйшы на 300-1000% ад рынкавага за "экалягічнасьць" і "дзедаўскія мэтады вырошчваньня"? Натуральна, дурняў мала.

>4. Прапаганда і агрэсіўная рэкляма навязалі спажывецкі лад жыцьця.
Нібыта яго раней не было. Адно што тады народ марыў і гадамі зьбіраў грошы на дыван і сэрвіз, а цяпер -- на айфон і тэлевізар на паўсьцяны.

Па вялікім рахунку, адзінае, што зьмянілася з тых часоў -- мажлівасьць нармальна харчавацца не займаючыся прысядзібнай сельскай гаспадаркай. Гэта яе і забіла. Ну і добра.